Мінск 10:52

Ад пачатку года ў Беларусі здарылася больш за 5 тыс. пажараў — даныя МНС

Ілюстрацыйнае фота: Raquel Raclette / unsplash.com

19 верасня, Позірк. Ад пачатку 2026 года ў Беларусі зарэгістравана 5.062 надзвычайныя сітуацыі — на 6,97% больш, чым за аналагічны леташні перыяд (з 1 студзеня да ранку 19 верасня 2025 года — 4.732), сведчыць праведзены Позіркам” аналіз даных МНС.

Прыродны характар мела 21 надзвычайная сітуацыя, або 0,41% (у гадавым вымярэнні абсалютная колькасць не змянілася), тэхнагенны — 5.041, або 99,59% (было — 4.711; рост на 7%).

Пераважная колькасць тэхнагенных НС — пажары. Ад пачатку года іх зарэгістравана 5.036, або 99,49% усіх надзвычайных сітуацый (4.707; +6,99%).

Пры гэтым назіраецца прыкметны рост ахвяр і пацярпелых: загінула 382 чалавекі з пачатку 2026 года супраць 358 за аналагічны перыяд 2025-га (+6,7%); траўмавана — 500 супраць 429 (+16,55%), у тым ліку на пажарах — 498 супраць 425 (+17,18%).

Знізілася колькасць загінулых дзяцей — з 4 да 3 (-25%). Колькасць выратаваных людзей вырасла з 608 да 731 (+20,23%).

Ад пачатку гэтага года пашкоджана 4.588 будынкаў (5.200; -11,77%), знішчана — 929 (960; -3,23%).

Падзяліцца: