Мінск 13:31

Мытня выявіла схему ўхілення ад плацяжоў пры ўвозе грузавых аўтамабіляў, шкода ацэненая амаль у паўмільёна рублёў

18 верасня, Позірк. Аб выяўленні схемы ўхілення ад выплаты плацяжоў пры ўвозе ў Беларусь грузавых транспартных сродкаў паведаміў Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК).

Паводле звестак ведамства, злачынную дзейнасць арганізаваў беларускі суб’ект гаспадарання, які скарыстаўся льготай па вызваленні ад выплаты ўтылізацыйнага збору ў адпаведнасці з указам ад 17 красавіка 2025 года №155 “Аб мерах па развіцці міжнародных аўтамабільных перавозак грузаў”.

На льготных умовах кампанія ўвезла 10 грузавых аўтамабіляў. Пасля яна парушыла ўмовы іх выкарыстання ў міжнародных аўтамабільных перавозках і перадала транспартныя сродкі іншаму юрыдычнай асобе.

ДМК паведамляе, што грузавікі канфіскаваныя ў кошт пакрыцця нанесенай дзяржаве шкоды, якая перавысіла 470 тыс. рублёў.

Узбуджана крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 231 КК (ухіленне ад выплаты плацяжоў, якія бяруцца мытнымі органамі). Пакаранне паводле гэтага артыкула прадугледжвае да шасці гадоў пазбаўлення волі.

Падзяліцца: