Мінск 17:17

Аглядальнік “Позірку” Дзмітрый Нікалаевіч заняў 3-е месца ў катэгорыі “Аналітычныя жанры” конкурсу “Вольнае слова” (дапоўнена)

Фота: "Позірк"

18 верасня, Позірк. Аглядальнік “Позірку” Дзмітрый Нікалаевіч заняў 3-е месца ў катэгорыі “Аналітычныя жанры” конкурсу “Вольнае слова”, заснаванай Беларускай асацыяцыяй журналістаў (БАЖ).

Цырымонія ўзнагароджання адбылася 18 верасня ў Вільнюсе.

Журы адзначыла яго цыкл “Правалы Лукашэнкі”. Восем матэрыялаў гэтага цыклу былі апублікаваныя на сайце “Позірку” ў лістападзе — снежні 2025 года: “Правалы Лукашэнкі. 1. Ненавісны Захад і няўдзячны народзец”, “Правалы Лукашэнкі. 2. Кадр вырашае ўсё”, “Правалы Лукашэнкі. 3. За шырмай барацьбы супраць карупцыі расквітнеў бізнес “сям’і”, “Правалы Лукашэнкі. 4. Правадыр застыў у эпоху брэжнеўскага застою. І цягне назад усю Беларусь”, “Правалы Лукашэнкі. 5. Прававы Чарнобыль. Закон стаў дубінай у руках аўтакрата”, “Правалы Лукашэнкі. 6. Навука ў заняпадзе, адукацыя дэградуе”, “Правалы Лукашэнкі. 7. УНС ператварыўся ў стэндап-шоу, але крэатыву не хапае нават на два дні”, “Правалы Лукашэнкі. 8. У “праваслаўнага атэіста” няма нічога святога, акрамя ўласнай улады” (на рускай мове).

Мікалаевіч падзяліў 3-е месца з Таццянай Гендзель і Ганнай Валынец — аўтарамі з матэрыялу “Аднойчы я зняў гэта на відэа”. Чаму ў калгасах каровы дохнуць ад холаду і голаду” на партале 1by.green.

1-е месца ў гэтай катэгорыі прысуджанае Марку Дзюбу з матэрыялам “5 год таму адкрылі БелАЭС: што абяцалі беларусам і што яны атрымалі ў рэальнасці?” на “Салідарнасці”; 2-е — Кірылу Папаратнікаву з матэрыялам “Мы прачыталі найгоршы падручнік гісторыі Беларусі, які можна сабе ўявіць. Гэта не перабольшанне — гаворка ідзе пра новую рэдакцыю” на партале “Люстэрка”.

Пераможцамі ў падрубрыцы “Відэа” згаданай катэгорыі сталі Настасся Роўда і Вольга Лойка з “Цыклам “Лойка і Роўда — ТОК” у рамках праекта “ТОК | TALK”.

У катэгорыі “Інфармацыйныя жанры” 1-е месца заняла Міраслава Льнянко з “Люстэрка” (“Мяркую, пытанне па Украіне і Крыме для Статкевіча не стаяла”. Вялікае інтэрв’ю “Люстэрка” з нобелеўскім лаўрэатам Алесем Бяляцкім” на партале “Люстэрка”), 2-е — Рая Эшба з “Нашай Нівы” (“Мы да Еўропы бліжэй, чым вы. А зброі ў людзей больш, чым у мянтоў”. Як жыве Абхазія пад кантролем Расіі”), 3-е — Аляксей Шота і Руслан Кулевіч з Hrodna.life (“Я шчасліўчык па жыцці”. 100 гадоў таму дзед Эндру быў прэзідэнтам Гродна, а сёння 86-гадовы ўнук па крупінках узнаўляе гісторыю сям’і”). Перамога ў падкатэгорыі “Відэа” аддадзеная Аляксандру Івуліну з “ЧестнОК-LIVE” (“Івулін раскапаў усё пра Васіля Быкава: вярнуў Шагала, дапамагаў Алексіевіч, стаў ворагам Лукашэнкі”).

У катэгорыі “Расследаванне” 1-е месца занялі Яна Міцкевіч і Марына Дульнева з Беларускага расследавальніцкага цэнтра (“Тэхналогіі для Apple і для войска РФ: падвойныя стандарты групы беларускіх кампаній”, рэдактар — Станіслаў Івашкевіч), 2-е — Андрэй Шаўлюга з “Радыё Свабода” (“Сакрэтныя базы Лукашэнкі. Мапа вайсковых аб‘ектаў у Беларусі”), 3-е — Аляксей Гуліцкі з “Бюро” (“Макавая “крыша”. Як беларускія сілавікі гадамі “крышавалі” наркагандляроў і дзякуючы каму пазбеглі адказнасці).

Фаварытам у катэгорыі “Мастацка-публіцыстычныя жанры” стаў Мікола Бугай з “Нашай Нівы” (“Не ўпаіцельны ў Нароўлі вечары. Водгук на кнігу Андрэя Горвата”). 2-е месца заняла Кацярына Сельдарэева — для “Салідарнасці” (цыкл “Дзённік вайны”), 3-е — Ігар Карней з матэрыялам “Жоўтыя біркі. Ігар Карней пра палітвязняў у Беларусі” для рускай службы “Радио Свобода”. У падкатэгорыі “Відэа” пераможцам стала “Еўрарадыё” (“Настаўнік года РБ збегла з краіны пасля даносу. Гісторыя Таццяны Крапіневіч”).

Ініцыятарам конкурсу, які праводзіцца каля 20 гадоў, ёсць Андрэй Аляксандраў — экс-палітвязень, былы намеснік дырэктара інфармацыйнай кампаніі БелаПАН, медыяменеджар, які 16 верасня 2026 года быў вызвалены і вывезены ў Літву.

Падзяліцца: