Мінск 10:26

У Жабінцы патануў пенсіянер

18 верасня, Позірк. Аб гібелі на вадзе ў Жабінцы (Брэсцкая вобласць) пенсіянера паведамляецца ў сутачнай зводцы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Інфармацыю пра здарэнне ведамства атрымала 17 верасня ў 12:36. Адзначаецца, што цела мужчыны 1959 года нараджэння знойдзена ў рацэ Мухавец па вул. Вішнёвай. Яно вынята з вады супрацоўнікамі МНС.

У сярэдзіне ліпеня “Позірк” паведамляў, што, паводле даных МНС, за пяць гадоў (2021–2025) у беларускіх вадаёмах патанула 1.984 чалавека, у тым ліку 132 дзіцяці. Асобна ў 2025-м — 282 (12).

У мінулым годзе доля патанулых у афіцыйны купальны сезон (з 1 траўня да 30 верасня) склала 56% (дзяцей — 58%). 59% ахвяр перад утапленнем былі ў стане алкагольнага ап’янення. 

Падзяліцца: