Мінск 11:40

Чарговая група замежнікаў, сярод якіх грамадзяне Беларусі, выправаджаная з Грузіі

Тбілісі
Архіўнае фота: "Позірк"

17 верасня, Позірк. Супрацоўнікі Дэпартамента міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Грузіі за апошнія дні выправадзілі 78 замежных грамадзян, паведаміла 16 верасня прэс-служба МУС гэтай дзяржавы.

Сярод высланых асоб былі грамадзяне Азербайджана, Бангладэш, Беларусі, Егіпта, Індыі, Іарданіі, Казахстана, Кыргызстана, Пакістана, Расіі, Туркменістана, Турцыі, Узбекістана, Шры-Ланкі, Эфіопіі ды інш. Дакладная колькасць прадстаўнікоў кожнай з гэтых краін традыцыйна не пазначаецца.

Праведзены “Позіркам” аналіз паведамленняў МУС Грузіі паказаў, што пра высылку беларусаў сярод грамадзян іншых дзяржаў наўпрост згадвалася шаснаццаць разоў (17 і 25 лютага, 10, 17 і 24 сакавіка, 14 і 30 красавіка, 5, 13 і 19 мая, 7 і 30 ліпеня, 18 і 26 жніўня, 8 і 16 верасня).

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Грузія афіцыйна пацвердзіла беларускаму праваабаронцу Кісляку, што ў дачыненні да яго не праводзіцца працэдура дэпартацыі

14 верасня, Позірк. Дэпартамент міграцыі Міністэрства ўнутраных справаў Грузіі прызнае часовую забарону Камітэта ААН па правах чалавека на высылку ў Беларусь беларускага праваабаронцы, палітычнага ўцекача Рамана Кісляка і ў сувязі з гэтым не праводзіць працэдуру дэпартацыі ў дачыненні да яго. Пра гэта …
Падзяліцца: