Мінск 09:11

Толькі ў дзевяці раёнах Беларусі дазволена свабодна наведваць лясы

17 верасня, Позірк. У дзевяці раёнах Беларусі з 118 дазволена свабоднае наведванне лясоў, сведчыць інтэрактыўная карта на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.

У Віцебскай вобласці наведваць лясы без абмежаванняў можна ў Расонскім, Гарадоцкім і Верхнядзвінскім раёнах, у Гродзенскай — у Астравецкім, Смаргонскім і Ашмянскім, у Мінскай — у Маладзечанскім, Вілейскім і Лагойскім.

У астатніх 109 раёнах дзейнічаюць абмежаванні, пры якіх у лясы нельга заязджаць на аўтамабілі і разводзіць там вогнішчы, але даступныя пешыя прагулкі, збор ягад і грыбоў.

Забаронаў на наведванне лясоў не ўводзілася нідзе.

Падзяліцца: