За восем месяцаў прамвытворчасць вырасла на 0,2%

16 верасня, Позірк. Прамысловая вытворчасць у студзені — жніўні 2026 года ў бягучых цэнах склала 146 млрд рублёў — на 0,2% больш, чым за восем месяцаў 2025-га, сведчаць даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
У студзені прамвытворчасць скарацілася на 3,4%, у студзені — лютым — на 3,7%, у студзені — сакавіку — на 3,4%, у студзені — красавіку — на 2,5%, у студзені — траўні — на 1,4%, у студзені — чэрвені — на 0,7%; у студзені — ліпені павялічылася на 0,1%.
Раней паведамлялася, што ў жніўні прамысловая прадукцыя патаннела на 0,2% у параўнанні з ліпенем, з пачатку 2026 года — падаражэла на 4,1%.
Кошт інвестыцыйных тавараў павялічыўся на 0,8% і 3,1% адпаведна: прамежкавых — на 0,2% і 5,5%, спажывецкіх: на 0,2% і 2,5%.
Паводле даных Белстата, прамысловая вытворчасць у 2025 годзе ў бягучых цэнах склала 208 млрд рублёў.
Да сярэдзіны лета 2024-га рост прамысловай вытворчасці ў гадавым вымярэнні пераважна паскараўся (у студзені вытворчасць вырасла на 5,4%, студзені — лютым — на 7,1%, студзені — сакавіку — на 6,5%, студзені — красавіку — на 7,7%, студзені — траўні — на 8%, студзені — чэрвені — на 7,1%, студзені — ліпені — на 7,5%), але пасля стаў перманентна запавольвацца (у студзені — жніўні — 7,1%, студзені — верасні — 6,4%, студзені — кастрычніку — 6,2%, студзені — лістападзе — 5,5%, па выніках года — 5,4%).
У студзені 2025-га рост прамысловай вытворчасці ў гадавым вымярэнні склаў 2,9%, далей ён працягнуў запавольвацца (у студзені — лютым — 2%, студзені — сакавіку — 2,1%, студзені — красавіку — 1,4%, студзені — траўні — 1%, студзені — чэрвені — на 0,3%). Далей фіксавалася падзенне: у студзені — ліпені — на 0,3%, студзені — жніўні і студзені — верасні — на 0,8%, студзені — кастрычніку — на 1,3%, студзені — лістападзе — на 1,7%, студзені — снежні — на 1,8%).

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства8 кастрычніка ў Беларусі перакрыта дзесяць тэмпературных рэкордаў, у тым ліку 60-гадовай даўніныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаДзяржслужба занятасці перастала публікаваць звесткі аб колькасці вакансій для замежнікаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць мігрантаў на мяжы Беларусі і ЕС на пачатку кастрычніка крыху вышэйшая, чым на пачатку верасня — аналізМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДзярждэп ЗША зноў уключыў Беларусь у спіс краін — гандляроў людзьмі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства


