Мінск 10:36

Дзярждэп ЗША зноў уключыў Беларусь у спіс краін — гандляроў людзьмі

Ілюстрацыя: Дзярждэп ЗША

9 кастрычніка, Позірк. Беларусь у чарговы раз увайшла ў лік краін (гэтым разам іх 12), дзе, на думку Дзярждэпартамента ЗША, існуе праблема гандлю людзьмі.

Як адзначаецца ў апублікаваным 8 кастрычніка дакладзе амерыканскага знешнепалітычнага ведамства за 2025 год, у гэтых краінах “дакументальна зафіксавана“ палітыка або “сістэматычная практыка“, звязаная з гандлем людзьмі, у тым ліку ў рамках фінансаваных дзяржавай праграм, прымусовай працай у медыцынскіх установах, звязаных з дзяржавай, або ў іншых сектарах, “сексуальным рабствам у дзяржаўных лагерах альбо выкарыстаннем ці вярбоўкай дзяцей-салдат“.

Акрамя Беларусі, у лік згаданых дзяржаў Вашынгтон уключыў Афганістан, Іран, Камбоджу, Кітай, КНДР, Кубу, М’янму, Расію, Судан і Паўднёвы Судан.

У параўнанні з аналагічным леташнім спісам у яго дададзеныя М’янма і Расія, выключаны Сірыя і Эрытрэя.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: