У Мінску мужчына абліў работніцу аб’екта грамадскага харчавання кіпнем, распачата крымінальная справа
9 кастрычніка, Позірк. У Мінску 41-гадовы мясцовы жыхар абліў кіпнем 18-гадовую супрацоўніцу аб’екта грамадскага харчавання, паведамляе 8 кастрычніка сталічнае ГУУС.
Дзяўчына з тэрмічным апёкам паступіла ў стацыянар адной з бальніц. Медыкі паведамілі пра тое, што адбылося, у міліцыю. Пацярпелая распавяла, што траўму ёй нанёс наведвальнік рэстарана.
Праваахоўнікі ўстанавілі асобу мужчыны — гэта дырэктар неназванай фірмы. Паводле даных следства, ён замовіў дзве шклянкі гарбаты ў кругласутачным рэстаране хуткага абслугоўвання. Атрымаўшы іх, мужчына “наўмысна перакуліў шклянкі з гарачым напоем, у выніку чаго кіпень трапіў на работніцу”.
“Свой учынак мужчына растлумачыў доўгім чаканнем замовы. У дачыненні да яго распачатая крымінальная справа паводле артыкула аб хуліганстве”, — гаворыцца ў рэлізе.
Пра затрыманне і абранне меры стрымання ў дачыненні да фігуранта не паведамляецца.
Арт. 339 КК вызначае хуліганства як “наўмысныя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак, выказваюць відавочную непавагу да грамадства і суправаджаюцца гвалтам, пагрозамі, знішчэннем маёмасці альбо адрозніваюцца выключным цынізмам”.
Пакаранне, у залежнасці ад цяжкасці ўчыненага, вар’іруецца ад грамадскіх работ да пазбаўлення волі.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДзярждэп ЗША зноў уключыў Беларусь у спіс краін — гандляроў людзьмі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ рамках справы 19 кур'ераў, затрыманых у Мінскай вобласці, вядома больш за сотню эпізодаў махлярства — СКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваУ РНПЦ псіхічнага здароўя чарга на шпіталізацыю пацыентаў з гульнявой залежнасцю — псіхолагМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваУ 2025–2026 гадах на 19 чалавек было накладзена абмежаванне на наведванне гульнявых пляцовак — ГенпракуратураМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
