Мінск 14:00

Долар даражэе восьмыя таргі запар

Ілюстрацыя: pixabay.com

11 лістапада, Позірк. Амерыканская, расейская, а таксама кітайская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 11 лістапада 2026 года.

Курс долара вырас да 3,007 рубля (+0,17%; +0,0051), юаня — да 4,5139 за 10 (+0,16%; +0,007), расійскага рубля — да 3,6402 за 100 (+0,01%; +0,0003).

Еўра патаннеў да 3,3506 (-0,6%; -0,0201).

Паводле падлікаў “Позірку”, долар даражэе восьмыя таргі запар. За гэты час (з 2 лістапада) яго каціроўка павялічылася на 2,07% (з 2,946 рубля).

На мінулым працоўным тыдні (2-6 лістапада) курс долара вырас на 1,56% (з 2,946 да 2,9921), юаня — на 1,36% (з 4,4266 да 4,4866 за 10), еўра — на 1,39% (з 3,2997 да 3,3455); расійскага рубля — знізіўся на 0,14% (з 3,6635 да 3,6584 за 100).

У кастрычніку 2026 года афіцыйны курс долара ў Беларусі знізіўся на 2,72%. Гэта другі пасля Расіі (-4,58%) паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам“ параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў.

За 10 месяцаў года афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 1,50% (з 2,9027 да 2,9462 рубля). Гэта сёмы паказчык пасля Украіны — 7,411% (з 42,3878 да 45,5293 грыўны), Малдовы — 7,408% (з 16,7925 да 18,0365 лея), Латвіі, Літвы, Эстоніі — 5,17% (з 0,8511 да 0,8951 еўра) і Расіі — 2,98% (з 78,2267 да 80,5573 рубля).

Агулам на тэрыторыі былога СССР у кастрычніку 2026 года долар падаражэў на 0,30%, з пачатку года — на 1,04%. У кастрычніку 2025-га ён патаннеў на 0,06%, з пачатку года — на 6,70%.

Падзяліцца: