Мінск 14:27

У цэнтры Мінска маршрутка ўрэзалася ў асвятляльную мачту пасля сутыкнення з легкавым аўтамабілем

Фота: ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама

11 лістапада, Позірк. Тры чалавекі пацярпелі ў ДТЗ з удзелам маршрутнага таксі на праспекце Незалежнасці ў Мінску, паведамляе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. Аварыя здарылася паміж станцыямі метро “Акадэмія навук“ і “Парк чалюскінцаў”.

Паводле папярэдняй інфармацыі, раніцай 11 лістапада 47-гадовая кіроўца аўтамабіля DS паспрабавала павярнуць направа з другой паласы руху і сутыкнулася са спадарожным маршрутным таксі “Мэрсэдэс“. Ад удару мікрааўтобус урэзаўся ў асвятляльную мачту.

Пацярпелыя пасажыры маршруткі дастаўленыя ў бальніцы для абследавання. Кіроўцы абодвух транспартных сродкаў і астатнія пасажыры ў медыцынскай дапамозе не мелі патрэбы.

Ноччу 11 лістапада ва ўмовах непагадзі на ўездзе ў Гродна ноччу аўтамабіль “Аўдзі“ ўрэзаўся ў адбойнік і стэлу, загінула 22-гадовая дзяўчына-пасажыр.

Падзяліцца: