За збыт мефедрону жыхарка Мінскага раёна атрымала 8 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй тэлефона і ровара
11 лістапада, Позірк. Да 8 гадоў пазбаўлення волі прыгавораная 28-гадовая жыхарка Мінскага раёна, прызнаная вінаватай у незаконным абароце псіхатропных рэчываў у складзе арганізаванай групы, паведамляе прэс-служба Мінскага гарадскога суда.
Згодна з матэрыяламі справы, не пазней за ліпень 2026 года жанчына з карыслівых меркаванняў далучылася да арганізаванай групы, якая займалася распаўсюджваннем асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў праз інтэрнэт-краму.
Паводле ўказання куратараў яна забірала з схованак на тэрыторыі Мінска і Мінскай вобласці буйныя партыі забароненых рэчываў. Такім чынам абвінавачаная набыла не менш за 89,24 грама мефедрона.
Частку псіхатропнага рэчыва яна паспела раскласці па схованках у сталіцы, астатняе перавозіла на ровары для пазнейшага збыту, аднак была затрыманая.
Суд Кастрычніцкага раёна Мінска прызнаў жанчыну вінаватай па ч. 4 арт. 328 КК (незаконныя з мэтай збыту набыццё, захоўванне і перавозка асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў у буйным памеры, учыненыя арганізаванай групай). Фігурантка віну прызнала.
Акрамя пазбаўлення волі ёй прызначаны штраф у памеры 200 базавых велічынь (9 тыс. рублёў).
Мабільны тэлефон і ровар асуджанай канфіскаваныя ў даход дзяржавы як сродкі здзяйснення злачынства.
Прысуд не набыў моц, можа быць абскарджаны і апратэставаны.
6 лістапада стала вядома, што суд Заводскага раёна Мінска прыгаварыў 20-гадовую замежную студэнтку да 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за незаконны абарот псіхатропных рэчываў.
Паводле даных Вярхоўнага суда, за першыя шэсць месяцаў 2026 года за звязаныя з наркотыкамі злачынствы асуджана 1.039 чалавек, з іх 666 — за “незаконны абарот без мэты збыту“ (ч. 1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса), 314 — за “незаконны абарот з мэтай збыту“ (ч. 2-5 арт. 328 КК).

- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваКолькасць скаргаў у Нацыянальны цэнтр абароны персанальных даных вырасла за год у 2,2 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 6–10 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка

