Палітычны аналітык “Позірку” Аляксандр Класкоўскі атрымаў пагрозу фізічнай расправы

9 кастрычніка, Позірк. Пра атрыманне пагрозы фізічнай расправы паведаміў у сацыяльных сетках палітычны аналітык інфармацыйнага агенцтва “Позірк” Аляксандр Класкоўскі.
“На карпаратыўную пошту выдання <…>, дзе я працую, прыйшоў электронны ліст з нецэнзурнай пагрозай фізічна расправіцца са мной, — напісаў ён 8 кастрычніка. — Невядомы аўтар скарыстаўся сэрвісам Atomic Mail, які не паказвае атрымальніку IP-адрас адпраўніка. У лісце паведамляюць, што мне “трындзец” (змякчаю выраз), і раяць павесіцца самому”.
“На ўсялякі выпадак паведамляю: такога намеру ў мяне няма. І адмаўляцца ад крытыкі пэўных персон і з’яў я таксама не збіраюся”, — дадаў журналіст.
Летась 31 ліпеня старонка Класкоўскага ў “Фэйсбуку” і яго тэлеграм-канал былі прызнаныя “экстрэмісцкімі матэрыяламі”.
За тыдзень да гэтага стала вядома, што журналіст абвешчаны ў міжнародны вышук разам з чатырма з пяці чалавек, аднесеных на той момант беларускім МУС да інфармагенцтва “Позірк” (уключана ў спіс “экстрэмісцкіх фармаванняў”).
2 снежня 2024 года рашэннем суда Цэнтральнага раёна Мінска акаўнты “Pozirk_online” у сацыяльных сетках “Х” і “Інстаграм” былі ўключаны ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
5 снежня 2023 года кантэнт сайта pozirk.online быў прызнаны “экстрэмісцкімі матэрыяламі” судом Цэнтральнага раёна Мінска. У лютым 2024 года ён перастаў адкрывацца ў Беларусі.
Сайт pozirk.online пачаў працу 16 кастрычніка 2023 года.
“Позірк” створаны ў выгнанні часткай былой каманды найстарэйшага (працаваў ад лістапада 1991 года) беларускага незалежнага інфармацыйнага агенцтва БелаПАН і першай у краіне інтэрнэт-газеты Naviny.by.
У лістападзе 2021-га “экстрэмісцкім фармаваннем” рашэннем КДБ была прызнаная “група грамадзян з ліку супрацоўнікаў інфармацыйнага агенцтва ЗАТ “БелаПАН”, якая “ажыццяўляе экстрэмісцкую дзейнасць”.
Эканамічны суд Мінска пастанавіў ліквідаваць ЗАТ “БелаПАН” у сакавіку 2025 года. Працэс завершаны ў снежні таго ж года.
68-гадовы Класкоўскі, шматгадовы супрацоўнік БелаПАН і Naviny.by, у сваіх публікацыях крытыкуе не толькі беларускія ўлады, але і дзеянні асобных прадстаўнікоў дэмакратычных сіл.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДзярждэп ЗША зноў уключыў Беларусь у спіс краін — гандляроў людзьмі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ рамках справы 19 кур'ераў, затрыманых у Мінскай вобласці, вядома больш за сотню эпізодаў махлярства — СКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваУ РНПЦ псіхічнага здароўя чарга на шпіталізацыю пацыентаў з гульнявой залежнасцю — псіхолагМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваУ 2025–2026 гадах на 19 чалавек было накладзена абмежаванне на наведванне гульнявых пляцовак — ГенпракуратураМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
