BySol адкрыў экстраны збор для 25 вызваленых палітвязняў

16 верасня, Позірк. Фонд салідарнасці BySol адкрыў экстранны збор для 25 вызваленых палітвязняў, якія выйшлі на волю 16 верасня.
“Вызваленне не адмяняе наступстваў рэпрэсій — турма працягваецца ў бессані, трывозе, разбураным здароўі, немагчымасці знайсці працу і вярнуцца да нармальнага жыцця, — канстатуе фонд. — Людзі выходзяць на волю з падарваным здароўем, стрэсам, дэзарыентацыяй, страчанымі сувязямі і без разумення, што рабіць далей. Амаль усім трэба зноўку наладжваць жыццё — аднаўляць дакументы, праходзіць лячэнне, шукаць жыллё і працу, купляць самыя неабходныя рэчы”.
Заяўленая сума збору складае 25 тыс. еўра. Мэтай фонду з’яўляецца выплата мінімум па 1 тыс. еўра кожнаму вызваленаму.
“Акрамя матэрыяльнай падтрымкі, гэта важны жэст салідарнасці і чалавечага ўдзелу. У зняволенні гадамі людзям даводзяць, што пра іх забыліся і нікому іх лёс не цікавы. Наша агульная падтрымка дапаможа вярнуць пачуццё ўласнай годнасці, адчуванне апоры і сувязі з людзьмі, якія іх чакалі”, — адзначае BySol.
Збор будзе працягвацца да 16 кастрычніка.
Менш чым за паўгадзіны з адкрыцця збору сабрана амаль 3,5 тыс. еўра.
Па выніках чарговага візіту ў Мінск спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША па Беларусі Джона Коўла (15–16 верасня) з краіны будзе вывезена 25 асуджаных па палітычных матывах. Частка памілаваных застанецца ў краіне. Іх колькасць пакуль невядомая.
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПольшча тры тыдні не фіксуе нелегальных мігрантаў на мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваАб'ём інвестыцый у нематэрыяльныя актывы ў Беларусі "не ўражвае" — кіраўнік дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіяхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



