Віцэ-прэм’ер Каранкевіч заявіў пра намер Мінска давесці да канца 2027-га тавараабарот з Алжырам да 500 млн долараў

18 лістапада, Позірк. Пра мэту давесці да канца 2027 года беларуска-алжырскі тавараабарот да 500 млн долараў заявіў віцэ-прэм’ер Уладзімір Каранкевіч на сустрэчы ў Мінску 18 лістапада з міністрам сельскай гаспадаркі, развіцця сельскіх тэрыторый і рыбалоўства Алжыра Сідам Алі Халдзі. Пра гэта паведаміла прэс-служба ўрада.
Паводле слоў чыноўніка, перад урадам стаіць “выразная задача актывізаваць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва”.
Валодаючы “сур’ёзным патэнцыялам і кампетэнцыямі” ў прамысловасці, машынабудаванні, сельскай гаспадарцы і іншых галінах, Беларусь можа стаць “надзейным партнёрам” гэтай паўночнаафрыканскай дзяржавы, сказаў Каранкевіч.
Віцэ-прэм’ер лічыць важным “замацаваць і развіваць” дасягнуты “высокі ўзровень даверу” паміж краінамі, а таксама “трансфармаваць велізарны патэнцыял супрацоўніцтва ў рэальныя справы і дасягненні”.
Чыноўнік падкрэсліў неабходнасць вызначыць канкрэтныя тэрміны рэалізацыі сумесных праектаў прамкааперацыі і атрымаць падтрымку алжырскага боку ў частцы афармлення адпаведных дазволаў і прыняцця адміністрацыйных рашэнняў.
Аб “істотнай дынаміцы” двухбаковых адносін заявіў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 1 лістапада прэзідэнта Алжыра Абдэльмаджыда Тэбуна з Днём рэвалюцыі.
“Перакананы, іх патэнцыял і ў далейшым будзе эфектыўна рэалізоўвацца ў інтарэсах нашых народаў”, — цытавала віншавальніка яго прэс-служба.
Лукашэнка таксама “пацвердзіў запрашэнне прэзідэнту Алжыра наведаць Беларусь у любы зручны час і працягнуць даверны дыялог для ўмацавання двухбаковага партнёрства”.
Абдэльмаджыд Тэбун пацвердзіў намер наведаць Беларусь. Пра гэта 22 кастрычніка заявіла Міністэрства замежных спраў па выніках праведзенай напярэдадні сустрэчы прэзідэнта Алжыра з беларускім амбасадарам пасля цырымоніі ўручэння даверчых грамат.
Лукашэнка наведваў Алжыр у снежні 2025 года. Падчас візіту пасля перамоў з алжырскім прэзідэнтам ён заявіў аб дасягнутай дамоўленасці давесці тавараабарот паміж краінамі да 500 млн долараў. Пры гэтым прэс-служба візіцёра прыводзіла статыстыку двухбаковага гандлю, згодна з якой па выніках 2024 года ўзаемны тавараабарот склаў “крыху больш за 49 млн долараў, з якіх практычна ўвесь аб’ём — гэта беларускі экспарт”.
Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Алжырам устаноўленыя 24 кастрычніка 1995 года. Краіны не маюць дыпламатычных прадстаўніцтваў на тэрыторыі адзін аднаго і Акрэдытаваныя толькі на ўзроўні амбасадараў па сумяшчальніцтве.
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваІнстытуты сацыялогіі і філасофіі НАН будуць аб'яднаныяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа год у Беларусі скараціліся папуляцыі ласёў і казуль — прадстаўнік МінлясгасаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



