У Віцебскай вобласці ДАІ са стралянінай спыняла кіроўцу, больш за 30 разоў пакаранага за парушэнні ПДР, — ён затрыманы
18 лістапада, Позірк. Пра затрыманне ў Міёрскім раёне (Віцебская вобласць) 39-гадовага кіроўцы легкавога аўтамабіля ВАЗ, для спынення якога супрацоўнікі ДАІ адкрылі агонь па транспартным сродку, паведаміла прэс-служба МУС.
Паводле інфармацыі ведамства, паблізу Дзісны мужчына “праігнараваў патрабаванне інспектараў спыніцца і працягнуў рух”.
Пачаўся пераслед. На неаднаразовыя патрабаванні супрацоўнікаў міліцыі кіроўца не рэагаваў, павялічваў хуткасць, “ствараючы пагрозу іншым удзельнікам дарожнага руху”: “Для спынення аўтамабіля <…> ўжылі табельную зброю”.
Як высветлілася, за рулём знаходзіўся 39-гадовы мясцовы жыхар “з відавочнымі прыкметамі алкагольнага ап’янення”. Удакладняецца, што раней ён 33 разы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні правілаў дарожнага руху.
Мужчыну даставілі ў медыцынскую ўстанову для агляду, дзе ў яго ўзялі біялагічныя ўзоры для даследавання. Аўтамабіль змешчаны на ахоўную стаянку, а кіроўца пазней затрыманы і змешчаны ў ІЧУ.
Гэта другі выпадак спынення аўтамабіля са стралянінай у гэтым месяцы, пра які інфармавала МУС. Пра затрыманне ў Пухавіцкім раёне (Мінская вобласць) нецвярозага кіроўцы з выкарыстаннем табельнай зброі паведамлялася 1 лістапада.
Двойчы пра падобныя сітуацыі паведамлялася ў кастрычніку і таксама двойчы — у верасні.
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені — верасні Беларусь не паказала лідарства ў ЕАЭС ні па адным з сямі асноўных паказчыкаў эканомікіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаДолар і юань падаражэлі на біржавых таргах 17 лістападаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка

