68-гадовая аўтамабілістка затрыманая нецвярозай за стырном у Вілейскім раёне
18 лістапада, Позірк. Пра затрыманне ў Вілейскім раёне 68-гадовай мясцовай жыхаркі, якая кіравала аўтамабілем у стане алкагольнага ап’янення, паведаміла УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама.
Адзначаецца, што ўвагу інспектараў прыцягнуў легкавы аўтамабіль Ford, які ехаў у цёмны час сутак без уключанага блізкага святла фар.
Падчас размовы з жанчынай супрацоўнікі ДАІ заўважылі прыкметы ўжывання ёю алкаголю. Агляд паказаў 0,96 праміле алкаголю ў крыві (лёгкая ступень ап’янення).
Жанчына адхіленая ад кіравання транспартам, аўтамабіль змешчаны на ахоўную стаянку. У дачыненні да пенсіянеркі складзены “адміністрацыйны матэрыял паводле ч. 2 арт. 18.15 КаАП (кіраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане ап’янення, перадача кіравання транспартным сродкам такой асобе альбо адмова ад праходжання праверкі (агляду))”.

- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа год у Беларусі скараціліся папуляцыі ласёў і казуль — прадстаўнік МінлясгасаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені — верасні Беларусь не паказала лідарства ў ЕАЭС ні па адным з сямі асноўных паказчыкаў эканомікіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка