Мінск 13:04

Грамадзянін Літвы затрыманы польскімі памежнікамі — спрабаваў вывезці ў Беларусь скрадзены Audi Q8

Фота: podlaski.strazgraniczna.pl

18 верасня, Позірк. Аб канфіскацыі на мяжы з Беларуссю аўтамабіля Audi Q8 коштам каля 355 тыс. злотых (больш за 93 тыс. долараў) паведамляецца на сайце Падляскага аддзела Памежнай аховы Польшчы.

Адзначаецца, што 16 верасня ў пункце пропуску Кузніца (з беларускага боку — Брузгі) памежнікі спынілі для праверкі 58-гадовага грамадзяніна Літвы, які спрабаваў вывезці аўтамабіль з Польшчы. У ходзе праверкі высветлілася, што Audi Q8 лічыцца ў Шэнгенскай інфармацыйнай сістэме як транспартны сродак, скрадзены на тэрыторыі Польшчы.

Аўтамабіль 2023 года выпуску канфіскаваны, кіроўца затрыманы. Матэрыялы перададзеныя паліцыі для далейшага расследавання.

У Падляскім аддзеле пагранслужбы паведамілі, што з пачатку 2026 года памежнікі выявілі 12 аўтамабіляў, якія былі атрыманыя злачынным шляхам. Агульны кошт канфіскаваных транспартных сродкаў складае амаль 1,9 млн злотых (500 тыс. долараў).

Падзяліцца: