Мінск 13:53

37-гадовы кіроўца памёр падчас руху ў Гродне

Фота: УУС Гродзенскага аблвыканкама

18 верасня, Позірк. Пра смерць у Гродне 37-гадовага вадзіцеля паведамляе УУС мясцовага аблвыканкама.

Адзначаецца, што 18 верасня мужчына кіраваў аўтамабілем “Форд”, рухаўся па вуліцы Белыя Росы ў крайняй правай паласе ў бок вуліцы Старамалышчынская.

“Паблізу дома №57, як мяркуецца, мужчына падчас руху страціў прытомнасць і з’ехаў у правы бок на тратуар”, — гаворыцца ў паведамленні.

Медыкам не ўдалося яго рэанімаваць, кіроўца памёр.

Падзяліцца: