Швейцарыя далучылася да санкцый ЕС супраць Беларусі праз пяць дзён пасля таго, як новы амбасадар у Мінску пачаў выконваць абавязкі

19 верасня, Позірк. Федэральны савет Швейцарыі 18 верасня прыняў рашэнне ўвесці дадатковыя санкцыі ў дачыненні да Беларусі, вынікае з паведамлення прэс-службы Дзяржсакратарыята па эканамічных пытаннях гэтай краіны.
Адзначаецца, што такім чынам Берн сінхранізуецца з абмежавальнымі захадамі, якія Еўрасаюз увёў 23 красавіка 2026 года. 22 траўня Федэральны дэпартамент эканомікі, адукацыі і даследаванняў “у рамках сваёй кампетэнцыі ўвёў ад імя Швейцарыі санкцыі ў дачыненні да дзвюх арганізацый” (гаворка пра беларуска-кітайскае прадпрыемства “Волат-Санцзян” і Беларускую калійную кампанію), а 19 верасня ў адпаведнасці з прынятым напярэдадні рашэннем далучыўся да рэшты санкцый красавіцкага пакета.
Тым самым, як заяўлена, краіна “яшчэ больш збліжае санкцыйны рэжым у дачыненні да Беларусі з рэжымам, які вызначаны ў дачыненні да Расіі”.
“У сферы гандлю новыя захады пашыраюць ужо дзейную забарону на экспарт тавараў, што могуць спрыяць вайсковаму і тэхналагічнаму развіццю Беларусі, а таксама тавараў, прызначаных для нарошчвання яе прамысловага патэнцыялу, — гаворыцца ў паведамленні. — Акрамя таго, Федэральны савет прыняў рашэнне пашырыць пералік тавараў і тэхналогій, на якія распаўсюджваецца забарона на транзіт праз Беларусь. Таксама ўводзяцца дадатковыя абмежаванні на імпарт эканамічна значных тавараў, якія забяспечваюць Беларусі істотныя экспартныя даходы”.
“У фінансавай сферы цяпер — у адпаведнасці з санкцыямі ў дачыненні да Расіі — дзейнічае забарона на аперацыі з некаторымі крыптавалютамі і лічбавымі валютамі цэнтральных банкаў, уключаючы беларускі лічбавы рубель. Акрамя таго, Федэральны савет забараніў аперацыі з пастаўшчыкамі паслуг, звязаных з крыптаактывамі, і дэцэнтралізаванымі платформамі, заснаванымі ў Беларусі”, — адзначае Дзяржсакратарыят па эканамічных пытаннях.
Паведамляецца, што Федэральны савет таксама вырашыў пашырыць забарону на аказанне паслуг: “Ад гэтае пары забаронена надаваць Рэспубліцы Беларусь, яе дзяржаўным органам і карпарацыям паслугі па кіраваным забеспячэнні бяспекі, а таксама паслугі, непасрэдна звязаныя з турыстычнай дзейнасцю ў Беларусі”.
“У мэтах абароны швейцарскіх кампаній Федэральны савет таксама ўвёў дадатковыя захады, якія тычацца задавальнення пэўных патрабаванняў і іх прымусовага выканання праз суды трэціх краін”, — падкрэсліла ведамства.
Адметна, што на гэтым тыдні — 14 верасня — новы амбасадар Швейцарыі Штэфан Эстэрман уручыў копіі даверчых грамат намесніку міністра замежных спраў Ігару Сякрэце. Ад гэтага моманту ён лічыцца кіраўніком замежнай установы, які прыступіў да выканання абавязкаў з некаторымі абмежаваннямі (у прыватнасці, не можа сустракацца з прадстаўнікамі найвышэйшага кіраўніцтва краіны да ўручэння даверчых грамат).
На сустрэчы бакі, як заяўлялася, абмеркавалі “актуальны стан і перспектывы актывізацыі супрацы Беларусі і Швейцарыі ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай ды іншых сферах у кантэксце існых рамачных умоў, а таксама абмяняліся думкамі пра сітуацыю ў рэгіёне і свеце”.
Швейцарыя — адна з нешматлікіх краін Еўропы, якая на фоне рэпрэсій, што разгарнуліся ў Беларусі, накіравала ў Мінск дыпламата ўзроўню амбасадара. У той жа час краіна, як правіла, далучаецца да санкцый, якія ЕС уводзіць у дачыненні да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Амбасадар Беларусі ў Швейцарыі Аляксандр Ганевіч у красавіку 2025 года канстатаваў, што двухбаковая супраца з Бернам прыпыненая, але Мінск не зацікаўлены ў доўгатэрміновай замарозцы стасункаў.
“Мы заклікаем нашых контрагентаў не гнацца за палітычнай кан’юнктурай, адмовіцца ад бяздумнага капіявання санкцый ЕС (Швейцарыя не ўваходзіць у Еўрасаюз, але з’яўляецца падпісантам многіх двухбаковых дагавораў і міждзяржаўных пагадненняў у Еўропе; як правіла, далучаецца да абмежавальных захадаў, якія ўводзіць ЕС. — “Позірк”.) з прыцэлам, перш за ўсё, на доўгатэрміновыя перспектывы супрацы. Такі падыход мог бы стаць першым крокам у кірунку актывізацыі двухбаковага дыялогу”, — сказаў ён.
На думку Ганевіча, міжнародная сітуацыя развіваецца “дынамічна і часам непрадказальна”, таму абедзвюм краінам трэба быць гатовымі да перазагрузкі стасункаў, “каб не шкадаваць пра страчаны час і магчымасці”.
“Зыходзім з таго, што здаровы глузд у канчатковым выніку возьме верх. Упэўнены, што эйфарыя, якая ўзнікла ў Еўрасаюзе і была падхопленая Швейцарыяй, з нагоды магчымасці нанясення нейкай непрымальнай эканамічнай шкоды Саюзнай дзяржаве Беларусі і Расіі непазбежна зменіцца працверажэннем і разуменнем неабходнасці вяртання да прымальнага ўзроўню супрацы”, — заявіў тады дыпламат.
Амбасадар адзначыў, што Швейцарыя — “у адрозненне ад многіх іншых краін” — займае “больш узважаную і прагматычную пазіцыю па Беларусі”, дзякуючы чаму захоўваюцца “каналы для двухбаковага дыялогу”, гэта дазваляе “лепш разумець нюансіроўку падыходаў супрацьлеглага боку”.
У 20-ы пакет санкцый ЕС супраць Расіі ўключаныя Беларуская нафтавая кампанія і беларуска-кітайскае прадпрыемства ВПК
ЕС забараніў здзелкі з беларускім лічбавым рублём і ўвёў шэраг іншых абмежаванняў у дачыненні да Беларусі


- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Навіны Германіі, ПалітыкаБеларусь шукае Крыж Еўфрасінні Полацкай праз Інтэрпол — НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаПасля аднадзённага перапынку мігранты працягнулі штурмаваць беларуска-літоўскую мяжуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ГрамадстваБеларуская расследавальніцкая журналістыка захавался, але сутыкаецца з выклікамі — прадстаўнік сферыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаПастаянны прадстаўнік у Жэневе Бельская адпрэчыла даклад незалежных экспертаў, абвінаваціўшы іх у намеры "разбурыць беларускую дзяржаву"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства85% выкідаў у атмасферу шкодных рэчываў прыпадае ў Мінску на аўтамабіліМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаБеларускія незалежныя СМІ застаюцца медыя для Беларусі — экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
