Мінск 10:27

Двое дзяцей зніклі ў Браслаўскім раёне, міліцыя абвясціла вышук

Фота: УУС Віцебскага аблвыканкама

20 верасня, Позірк. Вышук двух дзяцей, зніклых у Браслаўскім раёне, абвясціла 20 верасня УУС Віцебскага аблвыканкама.

Зніклыя — жыхары вёскі Чарніцы  Ступень Міхаіл Анатольевіч (2012 года нараджэння) і Марцінкевіч Арсеній Аляксеевіч (2016).

Адзначаецца, што 19 верасня каля 21:00 яны “пакінулі месца жыхарства”.

“Дзеці выхоўваюцца ў прыёмнай сям’і. Напярэдадні выказвалі свае намеры з’ехаць да сябра ў Верхнядзвінск”, — гаворыцца ў паведамленні.

Грамадзян, якім што-небудзь вядома пра месцазнаходжанне дзяцей, міліцыя просіць патэлефанаваць па тэлефоне 102.

Падзяліцца: