Мінск 12:05

Пенсіянер патануў у калодзежы ў Віцебску

Фота: ТРВОД

20 верасня, Позірк. Пра ўтапленне ў Віцебску пенсіянера 1963 года нараджэння паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Інфармацыю пра гэта ведамства атрымала 19 верасня ў 14:56. Цела загінулага знойдзена ў пітным калодзежы на тэрыторыі прыватнага домаўладання па вул. Агранамічны праезд.

Адзначаецца, што глыбіня калодзежа складае шэсць метраў, узровень вады — каля двух метраў.

Супрацоўнікі МНС дасталі цела з калодзежа.

У сярэдзіне ліпеня “Позірк” паведамляў, што, паводле даных МНС, за пяць гадоў (2021–2025) у беларускіх вадаёмах патанула 1.984 чалавека, у тым ліку 132 дзіцяці. Асобна ў 2025-м — 282 (12).

У мінулым годзе доля патанулых у афіцыйны купальны сезон (з 1 траўня да 30 верасня) склала 56% (дзяцей — 58%). 59% ахвяр перад утапленнем былі ў стане алкагольнага ап’янення. 

Падзяліцца: