Мінск 12:01

Вячорка заявіў аб размарозцы адносін паміж Украінай і дэмсіламі

Архіўнае фота: "Позірк"

20 верасня, Позірк. Аб размарозцы адносін паміж дэмсіламі і Украінай заявіў “Позірку” галоўны дарадца Святланы Ціханоўскі Франак Вячорка на V Форуме Астрожскіх (праходзіў ў Кіеве 18–19 верасня).

Паводле яго слоў, “дзверы прыадчыненыя”, цяпер “важна напоўніць гэта практычным зместам”.

“Пасля травеньскіх сустрэч (візіту Ціханоўскай і дэлегацыі дэмсіл ва Украіну. — “Позірк”.) мы сабралі рабочую беларускую групу, распрацавалі прапановы па праектах і напрамках супрацы, перадалі ў МЗС Украіны. Наступны крок — стварыць такую каардынацыйную групу з украінскім бокам”, — сказаў Вячорка.

Тэрміновым пытаннем ён назваў вырашэнне праблем беларусаў ва Украіне — “легалізацыйных, банкаўскіх”. “Другі асноўны напрамак — гэта стратэгічная міжнародная супраца, куды ўваходзіць і адказнасць рэжыму [Аляксандра Лукашэнкі], і ўзаемная падтрымка на міжнароднай арэне”, — дадаў дарадца.

У прыватнасці, удакладніў ён, дэмсілы разлічваюць, што беларускае пытанне прагучыць на міжнароднай канферэнцыі “Шляхі да міру: другая міжнародная канферэнцыя па вяртанні ўкраінскіх дзяцей, затрыманых грамадзянскіх асоб і ваеннапалонных” (пройдзе у Таронта (Канада) 28–29 верасня).

Вячорка таксама заявіў аб неаобходнасці пашырэння прадстаўніцтва украінскіх ведамстваў у супольнай працы з дэмсіламі.

Акрамя таго, існуюць “канкрэтныя напрацоўкі” па “аднаўленні беларуска-ўкраінскай гістарычнай спадчыны”, сказаў ён. “Каб прыехалі эксперты з Беларусі і паглядзелі ва ўкраінскіх архівах гістарычную супрацу паміж УНР і БНР. Гэта ўжо ў найбліжэйшы час будзе рэалізавана”, — падкрэсліў палітык.

Ён анансаваў цягам месяца “некалькі івентаў” у Кіеве, у тым ліку правядзенне выставы, прысвечанай “беларускай вайсковай традыцыі”.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: