Мінск 12:45

Двое дзяцей зніклі ў Браслаўскім раёне, міліцыя абвясціла вышук (дапоўнена)

Фота: УУС Віцебскага аблвыканкама

20 верасня, Позірк. Вышук двух дзяцей, зніклых у Браслаўскім раёне, абвясціла 20 верасня УУС Віцебскага аблвыканкама.

Зніклыя — жыхары вёскі Чарніцы  Ступень Міхаіл Анатольевіч (2012 года нараджэння) і Марцінкевіч Арсеній Аляксеевіч (2016).

Адзначаецца, што 19 верасня каля 21:00 яны “пакінулі месца жыхарства”.

“Дзеці выхоўваюцца ў прыёмнай сям’і. Напярэдадні выказвалі свае намеры з’ехаць да сябра ў Верхнядзвінск”, — гаворыцца ў паведамленні.

Грамадзян, якім што-небудзь вядома пра месцазнаходжанне дзяцей, міліцыя просіць патэлефанаваць па тэлефоне 102.

Дапаўненне

У сутачнай зводцы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях паведамляецца аб знікненні двух дзяцей у Мінскім раёне. Адзначаецца, што напярэдадні вечарам падлеткі 2014 і 2016 г.н. зніклі каля вёскі Бараўляны. Яны былі знойдзеныя 20 верасня ў 07:35 супрацоўнікамі міліцыі.

Пошукава-ратавальны атрад “Анёл” паведамляе, што “з дзецьмі ўсё добра”.

Падзяліцца: