Мінск 14:24

Малады кіроўца загінуў у ДТЗ пад Лунінцом — “БМВ” вылецеў у кювет і перакуліўся

Фота: УУС Брэсцкага аблвыканкама

20 верасня, Позірк. Аб смяротным дарожна-транспартным здарэнні ў Лунінецкім раёне паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Аварыя здарылася 20 верасня каля 10: 20. Адзначаецца, што 26-гадовы кіроўца “БМВ” рухаўся па вуліцы Сельскай у аграгарадку Багданаўка. Паводле папярэдняй інфармацыі, ён не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у правы па ходзе руху кювет і “дапусціў перакульванне транспартнага сродку”.

Мужчына загінуў на месцы здарэння.

У 2025 годзе колькасць дарожна-транспартных здарэнняў у Беларусі знізілася на 5,5% (з 3.453 да 3.262), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Колькасць загінулых у ДТЗ скарацілася на 1,8% (з 434 да 426), траўмаваных — на 8,4% (з 3.804 да 3.483).

Падзяліцца: