Пракуроры Гомельскай вобласці за першае паўгоддзе падалі ў суды больш за 80 заяў аб прызнанні інфармпрадукцыі “экстрэмісцкімі матэрыяламі”

21 верасня, Позірк. Органы пракуратуры Гомельскай вобласці за першую палову 2026 года накіравалі ў суды больш за 80 заяў з просьбай прызнаць тую ці іншую інфармацыйную прадукцыю “экстрэмісцкімі матэрыяламі” і ўключыць яе ў адпаведны спіс, паведаміла ў інтэрв’ю тэлеканалу “Беларусь 4” старшы пракурор абласной пракуратуры Яна Зайцава.
Прадстаўніца ведамства заклікала распавядаць “пра небяспеку экстрэмісцкіх матэрыялаў” — у першую чаргу непаўналетнім і людзям сталага веку.
Раней Генеральная пракуратура паведамляла, што ў першай палове гэтага года ў Магілёўскай вобласці выяўлена 234 “дэструктыўныя інфармацыйныя каналы” ў інтэрнэце, у Брэсцкай вобласці за гэты ж перыяд было выяўлена 117 інтэрнэт-рэсурсаў, якія, на думку ўладаў, распаўсюджвалі інфармацыю, накіраваную на “падвышэнне сацыяльнай напружанасці ў грамадстве і стварэнне недаверу да прадстаўнікоў органаў дзяржаўнай улады”.
8 ліпеня паведамлялася, што на падставе пастаноў пракурора Магілёўскай вобласці ў студзені — чэрвені 2026 года быў абмежаваны доступ да дзевяці інтэрнэт-рэсурсаў.
Сілавыя структуры атрымалі права блакаваць інтэрнэт-рэсурсы ў верасні 2025 года згодна з пастановай урада № 476 “Аб парадку прымянення мер абмежавальнага характару”.
Пасля падзей 2020 года ўлады ўзмацнілі кантроль за распаўсюдам інфармацыі ў інтэрнэце.
Крытыка рэжыму Аляксандра Лукашэнкі прыводзіць сярод іншага да таго, што ўлады прызнаюць інтэрнэт-рэсурсы “экстрэмісцкімі”, дэ-факта пераводзячы іх у разрад забароненых. Людзей пераследуюць, напрыклад, за перасылку “экстрэмісцкага” кантэнту. У такой сітуацыі апынуліся практычна ўсе беларускія незалежныя СМІ, вымушаныя працаваць з-за мяжы.

- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 19 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 21 верасня — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка заявіў аб размарозцы адносін паміж Украінай і дэмсіламі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства


