Мінск 15:36

На патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 19 грамадзян Беларусі

21 верасня, Позірк. Амаль 200 замежнікаў пакінула Польшчу на патрабаванне ўладаў з 14 па 20 верасня, сведчыць інфармацыя Памежнай аховы гэтай краіны.

Польскую тэрыторыю добраахвотна пакінула 19 грамадзян Беларусі (Украіны — 38 добраахвотна і 37 прымусова, Грузіі — 17 добраахвотна і 11 прымусова, Малдовы — 4 прымусова).

Праведзены “Позіркам” аналіз паведамленняў памежнага ведамства паказаў, што за апошнія 38 тыдняў на патрабаванне ўладаў Польшчы гэтую краіну пакінула 7,26 тыс. чалавек, з якіх прынамсі 757 грамадзян Беларусі (добраахвотна — не менш за 706, прымусова — мінімум 51).

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: