БЧ на 17% павялічыла колькасць пасажыраў, дастаўленых у Віцебск у дні “Славянскага базару”
21 ліпеня, Позірк. На 17% павялічылася колькасць пасажыраў, дастаўленых у Віцебск падчас правядзення ў горадзе “Славянскага базару”, вынікае са звестак Беларускай чыгункі (БЧ).
З 13 па 21 ліпеня ў Віцебск прыбылі па чыгунцы больш за 11,7 тыс. пасажыраў. Для дастаўкі ўдзельнікаў і гасцей былі прызначаныя дадатковыя цягнікі № 644/643 Мінск — Віцебск — Мінск і № 209/210 Віцебск — Масква — Віцебск.
З Расіі прыехала каля 6 тыс. пасажыраў. Ва ўнутрыбеларускіх зносінах паслугамі БЧ скарысталася больш за 5,7 тыс. пасажыраў.
Годам раней аналагічны паказчык склаў больш за 10 тыс. пасажыраў.
Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” праходзіць з 1992 года, у гэтым годзе — 35-ы раз. У праграме сёлетняга фестывалю былі прадстаўлены розныя сферы творчасці — ад музыкі да выяўленчага мастацтва. Традыцыйна мае праўладную і прарасейскую скіраванасць.
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЭксперты назвалі "кіраваную перадачу ўлады зверху" найбольш верагодным сцэнарыем сыходу Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства


