Смяротнае ДТЗ у Аршанскім раёне — мужчына кіраваў самаробным трактарам і загінуў пад яго коламі

16 чэрвеня, Позірк. Аб смяротным дарожна-транспартным здарэнні ў Аршанскім раёне паведамляе Дзяржаўтаінспекцыя Віцебскай вобласці.
Аварыя здарылася 15 чэрвеня каля 20:25.
“Кіроўца 1981 года нараджэння, кіруючы самаробным трактарам, на 4-м кіламетры аўтадарогі Н-3199 Ліпкі — Тарчылава ў момант руху зваліўся з транспартнага сродку, пасля чаго трактар здзейсніў на яго наезд”, — гаворыцца ў паведамленні.
Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр на месцы здарэння.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.
Колькасць дарожна-транспартных здарэнняў знізілася ў Беларусі за год на 5,5% (з 3.453 у 2024-м да 3.262 у 2025-м), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Колькасць загінулых у ДТЗ скарацілася на 1,8% (з 434 да 426), траўміраваных — на 8,4% (з 3.804 да 3.483).
Гл. таксама:
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваІнстытут генетыкі і цыталогіі вызначыў спектр мутацый, характэрных для беларусаў са спадчыннымі захворваннямі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа пяць месяцаў сельскагаспадарчая вытворчасць вырасла на 4,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаГрашовыя даходы насельніцтва за чатыры месяцы выраслі на 8% у гадавым вымярэнні — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаРознічны тавараабарот за пяць месяцаў павялічыўся на 7,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства



