Мінск 21:57

Сутыкненне з лесавозам у Чэрыкаўскім раёне — кіроўца мікрааўтобуса загінуў, яго сын у бальніцы

Фота: УУС Магілёўскага аблвыканкама

13 чэрвеня, Позірк. Адзін чалавек загінуў, другі атрымаў траўмы ў выніку дарожна-транспартнага здарэння 13 чэрвеня ў Чэрыкаўскім раёне, паведамляе УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Аварыя здарылася на 57-м кіламетры дарогі Р-43 (мяжа РФ — Крычаў — Бабруйск — Івацэвічы) — паблізу аграгарадка Рэчыца.

Паводле інфармацыі абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў, 52-гадовы жыхар Гомеля, які кіраваў мікрааўтобусам “Мэрсэдэс-Бэнц Спрынтар”, выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з лесавозам МАЗ.

Кіроўца мікрааўтобуса памёр на месцы, яго пасажыр — 22-гадовы сын — шпіталізаваны.

Раней у гэты дзень Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці паведаміла пра ДТЗ у прысталічным раёне, у выніку якога загінуў адзін чалавек, пацярпела чацвёра.

У выніку аўтамабільнай аварыі ў Мінскім раёне адзін чалавек загінуў, чацвёра пацярпела

13 чэрвеня, Позірк. Смяротная аўтамабільная аварыя здарылася 13 чэрвеня ў Мінскім раёне, паведамляе абласное ўпраўленне Дзяржаўтаінспекцыі. Паводле папярэдняй інфармацыі службы, каля 14:00 на 21-м кіламетры трасы М-3 (Мінск — Віцебск) 41-гадовы кіроўца "БМВ", накіроўваючыся ў бок сталіцы, выехаў на сустрэчную …
Падзяліцца: