Мінск 21:28

У выніку аўтамабільнай аварыі ў Мінскім раёне адзін чалавек загінуў, чацвёра пацярпела

Фота: ДАІ Мінскай вобласці

13 чэрвеня, Позірк. Смяротная аўтамабільная аварыя здарылася 13 чэрвеня ў Мінскім раёне, паведамляе абласное ўпраўленне Дзяржаўтаінспекцыі.

Паводле папярэдняй інфармацыі службы, каля 14:00 на 21-м кіламетры трасы М-3 (Мінск — Віцебск) 41-гадовы кіроўца “БМВ”, накіроўваючыся ў бок сталіцы, выехаў на сустрэчную паласу і ўрэзаўся ў аўтамабіль “Аўдзі”.

Паведамляецца, што кіроўца “БМВ” удар не перажыў. 23-гадовы кіроўца “Аўдзі” і яго 27-гадовы пасажыр дастаўленыя ў бальніцу для абследавання.

Яшчэ двух пасажыраў (33 і 70 гадоў) медыкі абследавалі на месцы здарэння. ДАІ не ўдакладняе, у якім аўтамабілі яны былі.

Абставіны ДТЗ высвятляе следча-аператыўная група. На фоне здарэння абласная Дзяржаўтаінспекцыя заклікала кіроўцаў “быць пільнымі і датрымлівацца Правілаў дарожнага руху”.

Падзяліцца: