Абвешчаны збор на лячэнне ў Літве Дзмітрыя Гопты — экс-палітвязня з ментальнымі асаблівасцямі

12 чэрвеня, Позірк. Збор сродкаў для былога палітычнага зняволенага з ментальнымі асаблівасцямі Дзмітрыя Гопты абвясціла праваабарончая ініцыятыва “Дапамога”.
Зараз Гопта знаходзіцца ў рэабілітацыйным цэнтры Naujas Gyvenimas (Літва). “Дзякуючы дапамозе спецыялістаў крок за крокам змагаецца са сваёй залежнасцю. Гэта складаны і доўгі шлях, але цяпер ён праходзіць яго не адзін”, — гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што аналагічны збор ужо праходзіў у пачатку года, дзякуючы чаму “атрымалася аплаціць пяць месяцаў знаходжання Дзмітрыя ў цэнтры”. Спецыялісты, якія працуюць з ім, рэкамендуюць працягнуць праграму рэабілітацыі да канца гэтага года.
Кошт аднаго месяца знаходжання ў цэнтры — 500 еўра. Для працягу лячэння неабходна аплаціць яшчэ сем месяцаў (чэрвень — снежань).
Заяўленая сума збор — 3.500 еўра.
“Кожны перавод — гэта не проста фінансавая падтрымка, — адзначае “Дапамога”. — Гэта шанец для чалавека вярнуцца да жыцця, аднавіць сябе і сваю будучыню”.
Жыхар Жлобіна (Гомельская вобласць) Гопта пакінуў Беларусь у суправаджэнні маці ў красавіку 2023 года.
31 снежня 2022-га Гопта адбыў тэрмін зняволення і выйшаў на волю з папраўчай калоніі № 3 у Віцебскім раёне.
5 лютага 2021 года суд Жлобінскага раёна прыгаварыў маладога чалавека да 2 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Суддзя Ірына Прадун прызнала яго вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і арт. 364 (гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў) Крымінальнага кодэкса.
Згодна з версіяй абвінавачання, 10 жніўня 2020 года, на наступны дзень пасля прэзідэнцкіх выбараў, каля жлобінскага Палаца культуры Гопта “ўдзельнічаў у несанкцыянаваным мітынгу, кідаў камяні ў бок міліцыянераў і ў аўтазакі”.
Абвінавачанне было пабудавана на паказаннях абвінавачанага — прадастаўлены дзяржавай адвакат параіў “прызнаць віну”. Прызнаныя пацярпелымі міліцыянеры заявілі, што ніякіх пашкоджанняў не атрымалі. Відэазапісаў або фатаграфій, якія пацвярджаюць абвінавачанне, у судзе прадэманстравана не было.
Падчас папярэдняга следства і суда Гопта знаходзіўся дома, пад варту яго ўзялі пасля вынясення прыгавору.
Праваабаронцы прызналі Гопту палітвязнем.
Маці маладога чалавека Вольга Гопта заяўляла СМІ, што ў яе сына разумовая адсталасць, дыягназ F70.1 (згодна з Міжнароднай класіфікацыяй хвароб, гэта “значнае парушэнне паводзін, якое патрабуе догляду і лячэння”).
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства


