Мінск 21:25

У спіс “экстрэмістаў” дададзена 40 чалавек, у тым ліку медыяменеджары Янукевіч і Пакаленка

Фота: pixabay.com

12 чэрвеня, Позірк. 40 чалавек дадало МУС 12 чэрвеня ў спіс асоб, якія маюць дачыненне да “экстрэмісцкай дзейнасці”. Цяпер у адпаведным пераліку на сайце ведамства 6.703 пазіцыі.

20 чалавек унесена ў пералік з пазнакай “адбывае пакаранне”, столькі ж — з пазнакай “судзімасць не пагашаная”, якая, як правіла, сведчыць аб вынясенні прысуду, не звязанага з пазбаўленнем волі.

Сярод першай катэгорыі 6 палітвязняў: прыгавораныя да 14 і 11 гадоў пазбаўлення волі паводле арт. 356 Крымінальнага кодэкса экс-дырэктар выдання Intex-Press Уладзімір Янукевіч і яго калега, былы намеснік дырэктара гэтага СМІ па развіцці Андрэй Пакаленка, экс-кіраўнік івэнт-агенцтва “Тэра груп” Андрэй Ярашэвіч (10 гадоў, арт. 356 і 3612), асуджаны за ахвяраванні (данаты) Аляксандр Кундра (7 гадоў, арт. 210 і 3612), член руху “За Свабоду” Віктар Яўмененка (прыгавор невядомы, арт. 361) і Арцём Сабалеўскі (2,5 года, арт. 130, 3611 і 368).

З пазнакай “адбывае пакаранне” ў спіс уключаны асуджаны завочна (знаходзіцца за межамі Беларусі) экс-баец палка Каліноўскага Максім Шабуцкі (арт. 130, 188, 293, 361, 3612, 3614, 367, 368, 369, 3691, 370, 391); грамадзянін Украіны Аляксандр Каваленка, Яўген Фядосенка (абодва — арт. 3614); Віктар Лапшуноў, Павел Давідовіч і Аляксандр Кравец (усе — арт. 368).

З той жа пазнакай спіс папоўнілі Арыстарх Крукоўскі (арт. 361 і 3691), Мікалай Тарасенка (арт. 188, 361, 367, 368), Яўген Новікаў (арт. 130, 368), Павел Бажко (арт. 3614 і 368), Аляксандр Баранаў (арт. 130), Аляксандр Катлянік (арт. 361, 3611), Андрэй Мацюк (арт. 130 і 361) і Захар Папушой (арт. 130, 1301 і 3611).

Пазнаку “судзімасць не пагашаная” насупраць свайго прозвішча маюць 20 чалавек. 16 з іх асуджаныя паводле арт. 3614: Раман Карповіч, Анастасія Харавец, Дзям’ян Гаўрыліца, Ігар Мішкоў, Яна Гурыновіч, Валерый Юданаў, Лукерыя Міронцава, Вераніка Шынкарэвіч, Дзмітрый Арэшкін, Мікалай Гаеўскі, Вадзім Шаплыка, Дзмітрый Чавычэлаў, Святлана Бажанкова, Святлана Каралёва, Аляксандр Ільін і Васіль Аўсяннікаў.

Лілія Грынько асуджаная паводле арт. 14 і 3614, Вікторыя Мачахіна — паводле арт. 3614 і 368, Руслан Ананьеў — паводле арт. 130, 3614 і 368, Андрэй Шакараў — паводле арт. 367 і 368 Крымінальнага кодэкса.

Даведка “Позірку”:

арт. 14 Крымінальнага кодэкса — замах на злачынства;

арт. 130 — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы;

арт. 1301 — рэабілітацыя нацызму;

арт. 188 — паклёп;

арт. 210 — крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі;

арт. 293 — масавыя беспарадкі;

арт. 356 — здрада дзяржаве;

арт. 361 — заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый) , іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь;

арт. 3611 — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім;

арт. 3612 — фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці;

арт. 3614 — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;

арт. 367 — паклёп у дачыненні да прэзідэнта;

арт. 368 — абраза прэзідэнта;

арт. 369 — абраза прадстаўніка ўлады;

арт. 3691 — дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь;

арт. 370 — здзек над дзяржаўнымі сімваламі;

арт. 391 — абраза суддзі або народнага засядацеля.

Падзяліцца: