Мінск 16:51

Два чалавекі патанулі за мінулыя суткі — у Віцебску і ў Дубровенскім раёне

12 чэрвеня, Позірк. Два чалавекі патанулі ў Беларусі за мінулыя суткі, 11 чэрвеня, паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

У рацэ Заходняя Дзвіна ў Віцебску патанула жанчына 1969 года нараджэння.

У кар’еры ў аграгарадку Буда Пірагоўская Дубровенскага раёна (Віцебская вобласць) знойдзена цела мужчыны 1951 г.н.

Падрабязнасці ведамства не прыводзіць.

Паводле інфармацыі Рэспубліканскага таварыства ратавання на водах (ТРВОД), у 2025 годзе зарэгістраваныя 492 здарэнні на вадаёмах, у тым ліку 54 — з непаўналетнімі (у 2024-м — 586 і 75 адпаведна; -16% і -28%).

Ад утаплення загінула 278 чалавек (368; -24,5%), у тым ліку 12 непаўналетніх (22; -45,5%).

Падзяліцца: