Мінск 13:57

Прамежкавыя тавары ад пачатку года падаражэлі на 6,5%

Ілюстрацыйнае фота: 1prof.by

12 чэрвеня, Позірк. У траўні 2026 года прамысловая прадукцыя падаражэла на 0,6% у параўнанні з красавіком, ад пачатку 2026 года — на 4,1%, сведчаць даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Інвестыцыйныя тавары за травень сталі даражэйшыя на 0,2%, а ад пачатку года — на 1,6%; цэны на прамежкавыя тавары выраслі — на 1% і 6,5% адпаведна, спажывецкія — на 0,2% і 1,8%.

Даведка “Позірку”:

  • інвестыцыйныя тавары — тавары, што выпускаюцца за кошт інвестыцыйнага капіталу і служаць для замены, абнаўлення асноўных сродкаў;
  • прамежкавыя тавары — тавары, што выкарыстоўваюцца не для канчатковага спажывання, а для далейшага вытворчасці тавараў і паслуг;
  • спажывецкія тавары — тавары бытавога прызначэння, неабходныя для задавальнення патрэбаў чалавека.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: