Мытня двойчы не дазволіла ўвезці ў Беларусь з Польшчы забароненыя пестыцыды

12 чэрвеня, Позірк. Два факты незаконнага перамяшчэння з Польшчы забароненых сродкаў аховы раслін спынілі брэсцкія мытнікі, паведаміла 12 чэрвеня прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.
Паводле інфармацыі ведамства, у абодвух выпадках грамадзяне, “надаўшы забароненым да ўвозу фізічнымі асобамі пестыцыдам від дазволеных угнаенняў, рухаліся праз зялёны калідор пункта пропуску Брэст” (з польскага боку — Цярэспаль).
“У першым выпадку кіроўца аўтамабіля паспрабаваў падмануць брэсцкіх мытнікаў, схаваўшы забаронку ў каністру з этыкеткай “OSD Cynknawozdolistny”. Змесціва гэтай маркіроўкі прадстаўляе сабой цынкавае пазакаранёвае ўгнаенне. Мытная экспертыза высветліла, што ў тары замест дазволенага да ўвозу ўгнаення — сродак абароны раслін, — гаворыцца ў паведамленні. — Аналагічны выпадак здарыўся з пасажыркай іншага транспартнага сродку, якая ўвозіла ідэнтычную каністру. Экспертыза зноў пацвердзіла, што паводле якасна-хімічнага складу залітая ў тару вадкасць з’яўляецца пестыцыдам”.
Мытня распачала адміністрацыйныя працэсы паводле ч. 2 арт. 15.1 КаАП (перамяшчэнне тавараў, якія трапляюць пад мытнае дэклараванне, з утойваннем ад мытнага кантролю, з наданнем адным таварам віду іншых тавараў). Гэтая частка згаданага артыкула прадугледжвае штраф — да 30 базавых велічынь (1.350 рублёў) з канфіскацыяй утоеных тавараў або без яе.
Летась у лірені Брэсцкая мытня фіксавала рост правапарушэнняў, звязаных з перамяшчэннем праз мяжу інсектыцыдаў. Ведамства тады паведаміла, што ў чэрвені больш за 70 чалавек было прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці за намер увезці адпаведныя тавары.
Мытня нагадала, што ўвозіць на тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза сродкі аховы раслін (інсектыцыды, гербіцыды, фунгіцыды, рэгулятары росту раслін, супрацьўсходнія рэчывы) у якасці тавараў для асабістага карыстання забаронена.
Асобам, якія перасякаюць мяжу, рэкамендавалася абіраць “чырвоны калідор” пункта пропуску, калі маюцца сумненні, ці трэба дэклараваць тыя альбо іншыя тавары.

- Грамадства
- ЭканомікаНабытая за бюджэтныя сродкі маёмасць гадамі ляжыць на складзе — Мінфін пра праверкі ў МінскуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаМігранты 80 дзён запар атакуюць беларуска-латвійскую мяжу, колькасць спробаў перавысіла 5 тыс.Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ траўні і з пачатку 2026 года найбольш падаражэў праезд у электрычках (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
