Мінск 12:39

У Вільнюскай акрузе Літвы, якая мяжуе з Беларуссю, абвяшчалася паветраная трывога (абноўлена)

Скрыншот: "Позірк"

адаптаваны загаловак і 1-ы абзац, дададзены 4-ы абзац

13 чэрвеня, Позірк. У Вільнюскай акрузе Літвы, якая мяжуе з Беларуссю, абвяшчалася паветраная трывога.

13 чэрвеня каля 10:30 на мабільныя тэлефоны жыхароў рэгіёну паступіла паведамленне ад Літоўскага войска: “Верагодная паветраная пагроза. У Вільнюскай акрузе абвешчаны жоўты ўзровень паветранай небяспекі, які азначае прэвентыўную гатоўнасць: вядзецца назіранне за магчымай пагрозай”.

Узброеныя сілы заклікалі “захоўваць спакой”.

Праз 20 хвілін войска паведаміла, што “паветранай небяспекі няма”, а “жыхары могуць пакінуць сховішчы або бяспечныя месцы”. Пры гэтым ім рэкамендавана “захоўваць пільнасць”.

Міністр абароны Літвы Робертас Каўнас на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку” паведаміў: “Высветлена, што гэта быў метэаралагічны аэрастат”. “Дзякуй Літоўскаму войску і службам за аператыўную рэакцыю і інфармаванне грамадства пра заўважаны аб’ект, які трапіў ў паветраную прастору Літвы і мог несці небяспеку”, — напісаў ён.

20 і 21 траўня ў Літве абвяшчалася паветраная трывога праз выяўленне сігнатуры беспілотнікаў з боку Беларусі.

Падзяліцца: