У траўні і з пачатку 2026 года найбольш падаражэў праезд у электрычках

13 чэрвеня, Позірк. Праезд у электрацягніках эканом-класа найбольш значна падаражэў у траўні і з пачатку 2026 года сярод паслуг і несезонных тавараў, сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз звестак Белстата.
Рост тарыфаў на праезд гэтым відам транспарту склаў 26,79%. Папярэдні раз яны павышаліся ў жніўні 2025 года (на 13,79%).
За пяць месяцаў паслугі падаражэлі на 5,86%. У лідарах акрамя квіткоў на электрычкі: праезд на прыгарадных аўтобусах (+25,88%), абыходжанне з цвёрдымі камунальнымі адходамі (+23,12%), квіткі на міжнародныя цягнікі (+23,04%) і перасылка простых лістоў да 20 г (+20,95%). Патаннелі толькі квіткі ў цырк (-7,48%) і рытуальныя паслугі (-1,17%).
З пачатку года сярод несезонных харчовых тавараў найбольш падаражэлі соль (+13,35%), сода (+11,21%), айчынныя цыгарэты з фільтрам (уключаюцца ў харчовую групу) (+9,90%), марожаная неразробленая рыба (трасковыя, скумбрыевыя) (+8,77%), безалкагольныя напоі (+8,16%); сярод сезонных — вінаград (+27,28%), белакачанная капуста (+13,01%), морква (+3,91%), свежыя грыбы (+3,78%), зеляніна (+2,05%).
Агулам спажывецкія цэны павялічыліся ў траўні на 0,08%, за пяць месяцаў — на 2,55%.
У 2026 годзе ўлады плануюць утрымаць інфляцыю ў межах 7%. Летась яна склала 6,83% пры плане 5% (у траўні — 0,66%, за пяць месяцаў — 4,45%).


- Грамадства, ПалітыкаМігранты 80 дзён запар атакуюць беларуска-латвійскую мяжу, колькасць спробаў перавысіла 5 тыс.Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ траўні і з пачатку 2026 года найбольш падаражэў праезд у электрычках (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства

