Мінск 12:39

У Вільнюскай акрузе Літвы, якая мяжуе з Беларуссю, абвешчаная паветраная трывога

Скрыншот: "Позірк"

13 чэрвеня, Позірк. У Вільнюскай акрузе Літвы, якая мяжуе з Беларуссю, абвешчаная паветраная трывога.

13 чэрвеня каля 10:30 на мабільныя тэлефоны жыхароў рэгіёну паступіла паведамленне ад Літоўскага войска: “Верагодная паветраная пагроза. У Вільнюскай акрузе абвешчаны жоўты ўзровень паветранай небяспекі, які азначае прэвентыўную гатоўнасць: вядзецца назіранне за магчымай пагрозай”.

Узброеныя сілы заклікалі “захоўваць спакой”.

20 і 21 траўня ў Літве абвяшчалася паветраная трывога праз выяўленне сігнатуры беспілотнікаў з боку Беларусі.

Падзяліцца: