У дваіх беларусаў канфіскаваныя ў Польшчы аўтамабілі за кантрабанду холадагентаў, распачатыя крымінальныя справы
12 чэрвеня, Позірк. Палата падатковага адміністравання Беластока (Польшча) паведаміла аб спыненні ў пункце пропуску Баброўнікі (з беларускага боку — Бераставіца) кантрабанды больш за 80 літраў холадагентаў R134a і R404a.
Холадагенты перавозілі двое беларускіх вадзіцеляў у спецыяльна прыстасаваных для гэтага газавых балонах.
Ведамства адзначае, што ў дачыненні да кіроўцаў распачатыя крымінальныя справы. У якасці рэчавых доказаў канфіскаваныя аўтамабілі, якія выкарыстоўваліся для кантрабанды.
Тлумачыцца, што R134a і R404a з’яўляюцца сінтэтычнымі холадагентамі, якія выкарыстоўваюцца, у прыватнасці, у сістэмах кандыцыянавання паветра, халадзільніках і маразільніках. У сувязі з іх высокім паказчыкам GWP (Global Warming Potential, патэнцыял глабальнага пацяплення), які спрыяе ўзмацненню парніковага эфекту, Еўрапейскі саюз забараніў іх прымяненне ў новых прыладах, дапушчаных да продажу.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка



