Мінск 18:30

Расія не ўпусціла з Беларусі 400 кг плаўленага сыру

12 чэрвеня, Позірк. 400 кг плаўленага сыру не ўпусціла з Беларусі Федэральная служба Расіі па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд).

Груз вернуты ў Беларусь пасля таго, як на расійска-беларускім участку дзяржаўнай мяжы РФ у Пскоўскай вобласці Рассельгаснагляд устанавіў, што “гатовая малочная прадукцыя перавозілася без ветэрынарных суправаджальных дакументаў, якія пацвярджаюць бяспеку і паходжанне тавару”, а таксама без халадзільнага абсталявання.

Былі аформленыя пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні.

Падзяліцца: