Беларус спрабаваў прывезці з Польшчы больш за 2 кг псіхатропу, схаваўшы рэчыва ў кандыцыянеры

13 чэрвеня, Позірк. Грамадзянін Беларусі спрабаваў незаўважна прывезці з Польшчы буйную партыю псіхатропнага рэчыва, паведаміла 13 чэрвеня прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.
Паводле інфармацыі ведамства, мужчына рухаўся праз пункт пропуску Брэст (з польскага боку — Цярэспаль) як пасажыр легкавога аўтамабіля.
“Для праходжання мяжы ён абраў “зялёны калідор”, прад’явіў да агляду падлогавы кандыцыянер і заявіў, што пры сабе не мае забароненых або абмежаваных да ўвозу тавараў, — гаворыцца ў паведамленні. — Мытнік прыняў рашэнне праверыць кандыцыянер з прымяненнем рэнтгенаўскага абсталявання, на сканаграме былі выразна бачныя староннія ўкладанні”.
“Пры ўскрыцці вынятыя чатыры палімерныя пакункі з рэчывам зялёнага і ружовага колеру. Агульная вага змесціва склала больш за 2 кг. Экспертыза ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Брэсцкай вобласці пацвердзіла, што гэта псіхатроп альфа-PVP”, — адзначыла мытнае ведамства.
Заяўлена, што далейшыя аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы дазволілі знайсці “атрымальніка грузу і тое, што псіхатроп планаваўся да рэалізацыі на тэрыторыі Мінска праз інтэрнэт-краму”.
Брэсцкая мытня распачала крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 3281 КК (незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу ЕАЭС і (або) дзяржмяжу Беларусі наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх прэкурсораў ці аналагаў). Санкцыя паводле гэтай часткі згаданага артыкула — да 5 гадоў абмежавання волі або ад 5 да 10 гадоў пазбаўлення волі, са штрафам або без яго.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаМігранты 80 дзён запар атакуюць беларуска-латвійскую мяжу, колькасць спробаў перавысіла 5 тыс.Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ траўні і з пачатку 2026 года найбольш падаражэў праезд у электрычках (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка



