Мінск 00:27

За першую дэкаду чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі больш за 700 спробаў незаконнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі

Ілюстрацыя: strazgraniczna.pl

11 чэрвеня, Позірк. 712 спробаў незаконнага пранікнення праз Беларусь мігрантаў трэціх краін зафіксавалі за першую дэкаду чэрвеня суседнія дзяржавы Еўрасаюза, сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз масіва даных іх пагранічных службаў.

98,7% спробаў — 703 — прыйшлося на Латвію, астатнія 9 — на Польшчу.

У параўнанні з першай дэкадай траўня колькасць спробаў нелегальна пранікнуць з Беларусі ў ЕС скарацілася на 78, або на 9,9%. З 790 спробаў 733 (92,8%) прыйшлося на беларуска-латвійскую мяжу, астатнія — на беларуска-літоўскую.

У параўнанні з першай дзесяцідзёнкай чэрвеня 2025 года актыўнасць мігрантаў скарацілася ў 3,6 раза.

Больш падрабязнасцяў даступна падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: