Мінск 11:10

У пункце пропуску Беняконі на мяжы з Літвой пачаўся двухдзённы рамонт

Архіўнае фота: Дзяржаўны мытны камітэт

12 чэрвеня, Позірк. Планавыя работы па рамонце асфальтабетоннага пакрыцця праходзяць 12–13 чэрвеня ў пункце пропуску Беняконі (з літоўскага боку — Шальчынінкай), вынікае з паведамлення прэс-службы Дзяржаўнага мытнага камітэта.

Адзначаецца, што гэта “можа адбіцца на цяжкасці руху транспартных сродкаў, якія накіроўваюцца праз гэты пункт пропуску”.

Ведамства заклікала “ўлічваць гэтыя абставіны пры планаванні перасячэння беларуска-літоўскай мяжы”.

Паводле інфармацыі Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, да 8 гадзін раніцы 12 чэрвеня выезду праз пункт Беняконі чакала 10 легкавых і 40 грузавых аўтамабіляў. Максімальная колькасць транспарту, які за суткі можа перасекчы мяжу праз гэты пункт у адным напрамку, — 390 легкавых і 250 грузавых аўто.

Падзяліцца: