Урад амаль удвая знізіў экспартныя пошліны на лёгкія вуглевадародныя газы

9 ліпеня, Позірк. Экспартныя пошліны на лёгкія вуглевадародныя газы зніжаныя амаль удвая, вынікае з пастановы Савета міністраў № 343 ад 7 ліпеня.
Згодна з дакументам, апублікаваным 9 ліпеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, тарыфы на звадкаваныя вуглевадародныя газы цяпер складаюць 69,5 долара за адну тону (дагэтуль — 130,2 долара; -46,62%); этан, бутан і ізабутан — 62,5 (117,1; -46,63%).
Дзеянне пастановы распаўсюджваецца на “адносіны, якія ўзніклі з 1 ліпеня 2026 года”.
13 красавіка ўрад скасаваў дзейную 10 месяцаў нулявую стаўку на гэтыя рэсурсы. У той дзень тарыфы на звадкаваныя вуглевадародныя газы былі ўсталяваныя на ўзроўні 5,2 долара за т; этан, бутан і ізабутан — 4,6.
З тае пары пошліны мяняліся тройчы: 7 траўня яны выраслі да 131,6 і 118,4 долараў адпаведна (рост больш чым у 25 разоў), 10 чэрвеня — знізіліся да 130,2 і 117,1 (-1,06% і -1,1% у параўнанні з папярэдняй зменай) і цяпер 7 ліпеня.
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Навіны Германіі
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах вырасла за 12 месяцаў на 11,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваЗ пачатку года ў вадаёмах патанула 7 дзяцей і 103 дарослых — Генпракуратура (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ 2025 годзе пагоршыліся паказчыкі малога і сярэдняга бізнесу ў знешнім гандлі таварамі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗа першы тыдзень ліпеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі больш за 800 спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаДзевяць банкаў паведамілі пра новаўвядзенні ў працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


