Мінск 14:11

За першы тыдзень ліпеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі больш за 800 спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі

Архіўнае фота: vsat.lrv.lt

8 ліпеня, Позірк. 809 спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі зафіксавалі за першы тыдзень ліпеня суседнія краіны Еўрасаюза, сведчыць праведзены Позіркам аналіз аператыўных звестак іх памежных службаў.

777 спробаў, або 96% агульнай колькасці, прыйшлося на Латвію, 19 (2,3%) — на Літву, 13 (1,6%) — на Польшчу.

У статыстычным вымярэнні актыўнасць мігрантаў, якія спрабуюць трапіць у ЕС праз Беларусь, вырасла ў 1,6 раза (58,6%) у параўнанні з першым тыднем чэрвеня (510 спробаў).

Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС працягваецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.

Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія пагранічнікі не будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія ідуць у Еўрасаюз праз Беларусь, таму што іх туды нібыта паклікалі.

Больш падрабязнасцяў даступна падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: