З пачатку 2026 года ў Беларусі здарылася больш за 4 тыс. пажараў — рост на 10% да аналагічнага леташняга перыяду

8 ліпеня, Позірк. З пачатку 2026 года ў Беларусі здарылася 4.014 пажараў — на 10,3% больш у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам (3.638), вынікае з праведзенага “Позіркам“ аналізу аператыўных даных Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
За мінулыя дзяжурныя суткі (з 6 гадзін 7 ліпеня да 6 гадзін 8 ліпеня) зафіксавана 10 узгаранняў.
7 ліпеня агонь забраў жыцці чатырох чалавек. У Мінскай вобласці, у аграгарадку Засулле Стаўбцоўскага раёна і вёсцы Каменны Барок Бярэзінскага раёна, загінулі жанчына (1943 года нараджэння) і мужчына (1969) адпаведна.
У аграгарадку Пірэвічы Жлобінскага раёна (Гомельская вобласць) на пажары знойдзены загінулы брат гаспадара жылля (1979), а ў Глыбокім (Віцебская вобласць) пацярпелы ад агню мужчына (1971) памёр у машыне хуткай дапамогі па шляху ў бальніцу.
Агулам з пачатку года, паводле звестак МНС, загінула 326 чалавек — на 6,2% больш, чым годам раней (307).
На пажарах траўмаваны 391 чалавек (304; +28,6%).


- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ 2025 годзе пагоршыліся паказчыкі малога і сярэдняга бізнесу ў знешнім гандлі таварамі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗа першы тыдзень ліпеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі больш за 800 спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаДзевяць банкаў паведамілі пра новаўвядзенні ў працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаПа выніках пяці месяцаў 2026 года Беларусь была лідарам у ЕАЭС па вытворчасці сельгаспрадукцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства

