Аранжавы ўзровень небяспекі абвешчаны ў Мінскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцях

7 ліпеня, Позірк. У трох абласцях Беларусі на 8 ліпеня абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі праз непагадзь, паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Гаворка пра Мінскую, Брэсцкую і Гродзенскую вобласці.
У гэтых рэгіёнах чакаюцца навальніцы, дажджы, моцны вецер.
Ведамства папярэдзіла пра магчымыя наступствы: абрушэнне канструкцый, падтапленне дамоў, гаспадарчых пабудоў і ўчасткаў дарог, пашкоджанне ліній сувязі і электраперадачы, парушэнне электразабеспячэння.
Насельніцтву і арганізацыям дадзены рэкамендацыі для пазбягання негатыўных наступстваў.
Паводле даных Белгідрамета, 8 ліпеня максімальная тэмпература ў Беларусі складзе ад 16 градусаў на захадзе да 22 на паўднёвым усходзе. Чакаецца ўзмацненне паўднёва-заходняга, заходняга ветру парывамі 15–20 м/с, у асобных раёнах на захадзе — да 24 м/с.
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- ПалітыкаДарадца Ціханоўскай: Мінск актывізаваў выкарыстанне Інтэрпола для палітычнага пераследу, новыя выпадкі — штотыдзеньМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства



