Мінск 00:03

Затрыманы аўтамабіль беларускага перавозчыка, які спрабаваў увезці ў РФ свіны тлушч пад выглядам замарожанай гародніны

8 ліпеня, Позірк. Пра затрыманне 6 ліпеня пры садзейнічанні супрацоўнікаў Смаленскай мытні беларускага аўтамабіля, які перавозіў у Расію каля 20 т замарожанага свінога тлушчу, паведаміла Федэральная служба РФ па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Расельгаснагляд).

Адзначаецца, што “пры праверцы перавозчык, грамадзянін Беларусі, падаў інспектарам ведамства дакументы на замарожаныя буракі, бульбу і моркву, якія накіроўваліся з Брэсцкай у Смаленскую вобласць”: “Аднак падчас агляду грузавога адсека аўтамабіля высветлілася, што фактычна замарожаная гародніна знаходзілася толькі на чатырох паддонах, якія закрывалі пагрузачны праём, і была толькі таварам прыкрыцця. Асноўную ж частку грузу складала не заяўленая ў дакументах прадукцыя жывёльнага паходжання”.

Рух транспартнага сродку прыпынены. Ён “будзе знаходзіцца на часовай стаянцы надалей да завяршэння ўсіх праверачных мерапрыемстваў”, пасля чаго ўпраўленнем Расельгаснагляду па Бранскай, Смаленскай і Калужскай абласцях “у дачыненні да грузу будзе прынята законнае рашэнне”.

Падзяліцца: