Мінск 16:17

КДБ прызнаў “экстрэмісцкім фарміраваннем” украінскі праект “Фабрика новин”

Ілюстрацыя: humanconstanta.org

8 ліпеня, Позірк. Камітэт дзяржаўнай бяспекі 26 чэрвеня прызнаў “экстрэмісцкім фарміраваннем” украінскі праект “Фабрика новин“ (“Фабрыка навін”), вынікае з абноўленага 8 ліпеня спісу на сайце Міністэрства ўнутраных спраў.

Сцвярджаецца, што да праекту маюць дачыненне Расціслаў Буняк, Юрый Бібік і Яўгенія Кутнова.

На сайце праекта адзначаецца, што “Фабрика новин” — частка праекта “Платформа”, створанага Буняком і яго камандай. “Платформа” — агрэгатар інфармацыйна-навінавага кантэнту аб Украіне і свеце.

На ютуб-канал праекта “Фабрика новин” падпісана 4,34 млн чалавек. Адрозніваецца клікбейтными (гучнымі) загалоўкамі па любой інфармацыйнай нагодзе.

У пераліку “экстрэмісцкіх фармаванняў“ і “экстрэмісцкіх арганізацый”, які КДБ і МУС Беларусі вядуць з верасня 2021 года, цяпер 374 пазіцыі. Рэальная іх колькасць 358, паколькі некаторыя згадваюцца двойчы ў розным кантэксце. Да медыясферы адносяцца 61 з іх.

Гл. падрабязней:

У спісе “экстрэмісцкіх” фарміраванняў і арганізацый 60 рэдакцый СМІ і іншых медыяструктур

Падзяліцца: